У Сусветны дзень хворых у бальніцы ў Глыбокім адбылася Імша і асвячэнне адной з палат | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.02.2014 15:35

11 лютага, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда і ў Сусветны дзень хворых, у капліцы благаслаўлёных глыбоцкіх мучанікаў у раённай бальніцы ў Глыбокім адбылася Імша. Таксама ў гэты дзень была асвечана адна з палат шпіталя, рамонт якой быў зроблены дзякуючы дабрачыннаму каталіцкаму таварыству “Карытас” глыбоцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

На Імшы, дзякуючы легіянерам Марыі, сабраліся медыцынскі персанал і хворыя, якія змаглі самастойна прыйсці.

Пасля літургіі святары наведалі палаты, каб занесці Хрыста тым, хто з-за хваробы не змог прысутнічаць на Імшы, і намасціць іх святымі алеямі.

Паводле catholicnews.by

(AG)

Фота з catholicnews.by

 
© 2003-2025 Catholic.by