У Паставах будзе пабудаваны яшчэ адзін касцёл | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
17.03.2014 14:15 |
Новая святыня, як паведамляе catholicnews.by, будзе мець тытул Езуса Міласэрнага, як і катэдральны касцёл у Віцебску. Гісторыя цяперашняй парафіі ў Паставах узыходзіць да 1522 г., калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў касцёле зрабілі склад, потым – прадпрыемства. У маі 1988 г. святыню вярнулі і аднавілі супольнымі намаганнямі. (AG) |