|
У Браславe дзейнічае выстава «Гісторыя Каталіцкага Касцёла на Браслаўшчыне» |
| Друк | |
|
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
|
24.03.2014 10:24 |
|
22 сакавіка ў Гісторыка-краязнаўчым музеі Браслава адбылося адкрыццё выставы "Гісторыя Каталіцкага Касцёла на Браслаўшчыне". Запрошаныя госці мелі магчымасць убачыць рэлігійныя рэчы, перададзеныя ў музей з навакольных святыняў.
Прагучала гісторыя Касцёла на Браслаўшчыне, у якой, між іншым, успаміналася пра дзейнасць айцоў марыянаў і сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Прысутныя мелі магчымасць дакрануцца да пэўнай часткі гісторыі Касцёла, да мінуўшчыны.
Выстава будзе дзейнічаць да 20 красавіка. Паводле waladarka.by
(AG)
|