| У Браславе аб’яўлены конкурс велікодных пісанак | | Друк | |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 14.04.2014 11:11 |
Конкурс велікодных пісанак аб'яўлены браслаўскім парафіяльным аддзяленнем «Карытас». Конкурс прымеркаваны да Вялікадня. Удзел у ім прымаюць не толькі дзеці і моладзь, але і дарослыя. Сярод удзельнікаў, якія распісваюць яйкі і іншыя дробныя вырабы да Вялікадня — выхаванцы Дома творчасці дзяцей і моладзі, майстры Музея нацыянальных рамёстваў, а таксама сем’і вернікаў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны ў Браславе. Вынікам творчага працэсу стане выстаўка «Велікодны калейдаскоп», якая адкрыецца ў браслаўскім касцёле ў дні свята. Тамара Пашкевіч |