Біскуп Алег Буткевіч асвяціў велікодныя стравы для бедных |
| Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
19.04.2014 21:04 |
У Вялікую суботу біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў парафію Св. Антонія ў Віцебску. Іерарх сустрэўся з беднымі і асвяціў для іх стравы.
“Я запрасіў сёння біскупа Алега, таму што ведаю, што яму вельмі блізкая справа дапамогі бедным, - адзначыў пробашч парафіі кс. Вячаслаў Барок. - Ён доўгі час быў пробашчам гэтай парафіі і шмат часу прысвячаў акцыям міласэрнасці”.
Велікодныя стравы для бедных у парафіі былі падрыхтаваны на сродкі вернікаў. Парафіяльная супольнасць дбае пра сталоўку для бедных ужо 9 гадоў.
Біскуп пасля асвячэння страваў прызнаўся, што хацеў бы, каб вопыт парафіі Св. Антонія перанялі і іншыя парафіі Віцебскай дыяцэзіі.
Паводле catholicnews.by
(AG) Фота catholicnews.by
|