Дзеці дзецям: віншаванне ад святара і дзяцей у Віцебскім шпіталі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.06.2014 16:07

2 чэрвеня канцлер Віцебскай курыі кс. Адам Дынак завітаў да пацыентаў «УЗ Віцебская дзіцячая клінічная бальніца», каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з Днём абароны дзіцяці.Віцебская дыяцэзія апякуецца капліцамі, якія адчынены пры шпіталях вобласці, -- святары парафій наведваюць пацыентаў бальніц, хоспісаў і шпіталяў сястрынскага дагляду.

Кс. Адам Дынак на сустрэчы з маленькімі пацыентамі распавёў аб сэнсе цярпення і мужнасці падчас хваробы, пажадаў ім хуткага выздараўлення. Разам са святаром, а таксама арганісткай парафіі Святога Духа ў Віцебску Таццянай Дарафеевай ў шпіталь прыйшлі выхаванцы і настаўнікі Старасельскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны падаравалі маленькім пацыентам цудоўны канцэрт: спевы, музычныя творы ў выкананні цымбалістаў, электрааргана і баяна.

На развітанне Кс. Адам Дынак пакінуў дзецям спартыўныя прылады для рэабілітацыі і актыўнага адпачынку, а таксама салодкі пачастунак.

 
Барбара Сіпайла
 
© 2003-2024 Catholic.by