Выпускнікі школ у Глыбокім па традыцыі наведалі касцёл | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.06.2014 11:03

11 чэрвеня ў Глыбокім прайшлі выпускныя вечары. Па традыцыі выпускнікі з усіх школ горада наведалі мясцовыя каталіцкую і праваслаўную святыні.

Падчас Імшы ў парафіяльным касцёле маладыя католікі дзякавалі Богу за 11 гадоў вучобы, прасілі разам з бацькамі і настаўнікамі Божага благаслаўлення на далейшы жыццёвы шлях.

У гаміліі кс. Вячаслаў Пялінак нагадаў маладым людзям аб тым, што перад імі стаіць вельмі адказны выбар у іх жыцці. Бацькам святар нагадаў аб важнасці малітвы за дзяцей: “Як бы далёка ні знаходзіліся вашыя дзеці, яны заўсёды адчуюць вашую малітоўную падтрымку. Таму маліцеся за іх нястомна”.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by