Першая ў гісторыі паўночнай дыяцэзіі роварная пілігрымка выехала з Віцебска | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.07.2014 16:04
Упершыню ў гісторыі Віцебскай дыяцэзіі 1 ліпеня распачалася роварная пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай, якая стартавала з Віцебску. Ініцыятыва пілігрымкі паўстала на сустрэчы з сёстрамі з супольнасці Служабнічак Найсвяцейшай Панны Марыі з Віцебска, якія прапанавалі выезд роварамі.

Адначасова гэта ідэя была падтрымана святарамі: кс.Валерыем Орсікам з аршанскай парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі і кс. Алегам Піваварам з лёзненскай парафіі Святога Айца Піо. Удзельнікамі пілігрымкі стала творчая інтэлігенцыя, а менавіта: медыцынскія супрацоўнікі, настаўнікі і псіхолагі, не лічачы ўзгаданых святароў і сясцёр законных.

Штодзённа падчас пілігрымкі цэлебруецца Найсвяцейшая Эўхарыстыя, праводзяцца канфэрэнцыі, ушаноўваецца гадзіна Міласэрнасці і разважанні Святога Ружанца. Дэвізам пілігрымкі з'яўляюцца словы: «Марыя - прыклад малітвы». Менавіта ад Яе трэба вучыцца жывой сустрэчы з самім Богам.

Падчас сёлетняй пілігрымкі менавіта прыклад Божай Маці дапамагае быць адкрытымі на дзейнасць Святога Духа, які дапамагае зразумець сэнс жыццёвага вандравання.

кс.Алег Півавар
 
© 2003-2024 Catholic.by