Сімвалы Сусветнага дня моладзі пабывалі ў Глыбокім |
| Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
08.07.2014 10:33 |
У Беларусі працягваецца перэгрынацыя сімвалаў Сусветнага дня моладзі — крыжа і абраза Маці Божай “Salus Populi Romani”. 5 ліпеня пасля будслаўскіх урачыстасцяў крыж і абраз накіраваліся ў віцебскі катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, а 6 ліпеня прыбылі ў парафію Святой Тройцы ў Глыбокім.
Вернікі глыбоцкай парафіі з нецярпеннем чакалі прыбыцця крыжа і абраза. На сходах каля касцёла сімвалы Сусветнага дня моладзі сустракалі святары і мноства вернікаў. Малітоўнае чуванне трывала ўсю ноч. Адбыліся святыя Імшы, нешпары, Вяночак да Божай Міласэрнасці, Ружанец, адарацыя крыжа, спевы, малітва Тэзэ і інш.
Імшу апоўначы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На заканчэнне Эўхарыстыі прысутныя запалілі знічы і выйшлі на вуліцу, каб прайсці працэсіяй святла за крыжом і абразом.
На працягу ночы вернікі трывалі на малітве перад сімваламі Сусветнага дня моладзі.
На наступны дзень пасля ўрачыстай літургіі сімвалы накіраваліся ў санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.
Паводле catholicnews.by
(AG) Фота catholicnews.by
|