| У Браславе больш за 150 удзельнікаў наведала рэкалекцыі цвярозасці | | Друк | |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 23.07.2014 16:53 |
У Браславе з 17 па 20 ліпеня прайшлі рэкалекцыі цвярозасці, на якіх
прысутнічала больш за 150 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі, Расіі і
Літвы. Сёлетнія рэкалекцыі былі юбілейнымі, бо праводзіліся ўжо ў
дзясяты раз, паведамляецца на waladarka.by.Удзельнікі мелі магчымасць сустрэцца з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі біскупам Алегам Буткевічам, які цэлебраваў у адзін з дзён рэкалекцый для іх святую Імшу. (AYU) |