У Друі адбылася сустрэча міністрантаў | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.07.2014 11:48

Напрыканцы ліпеня адбылася сустрэча міністрантаў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. У праграме сустрэчы цэнтральнай стала Эўхарыстыя, у якой прынялі ўдзел міністранты, кантары і лектары з Друі, Друйска і пад'яздных капліц парафіі.

Затым на базе Чэрнеўскай школы прайшла прэзентацыя-віктарына «Хто такі міністрант?» як працяг зваротнага слова пробашча парафіі кс. Сяргея Сурыновіча да міністрантаў на святой Імшы.

Наступным этапам сустрэчы стаў футбольны матч і пачастунак каўбаскамі ля вогнішча, дзякуючы клопату і старанням сясцёр эўхарыстак Наталлі Арлянковіч і Ліліі Дарожка.

 

У сустрэчы прынялі ўдзел 20 міністрантаў. Арганізатары спадзяюцца, што наступная сустрэча збярэ ўсіх міністрантаў парафіі.

(AYU)
 
© 2003-2025 Catholic.by