У парафіі Святога Духа ў Віцебску цэлебраваў прыміцыйную Імшу кс. Аляксей Ляшко |
| Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
04.08.2014 16:06 |
3 жніўня 2014 г. у парафіі Святога Духа ў Віцебску адбылася прыміцыйная Імша кс. Аляксея Ляшко, першага за многія дзесяцігоддзі святара з Віцебска. Прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Аляксею Ляшко ўдзяліў 31 мая гг. біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Святар нагадаў падчас Імшы пра тое, як калісьці збіраліся на катэхезу для моладзі, рыхтавалі і ўпрыгожвалі капліцу да святаў, працавалі на будаўніцтве святыні, а зараз, як адзначыў, ён вярнуўся ў родную парафію, каб сведчыць аб любові Бога да кожнага чалавека.
Напрыканцы Імшы, паведамляе catholicnews.by, кс. Аляксей Ляшко ўдзяліў прысутным прыміцыйнае благаслаўленне.
Новапрэзбітэр Аляксей Ляшко нарадзіўся ў 1980 годзе, скончыў сярэднюю школу і паступіў на юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Паспяхова скончыў навучанне ў ВНУ і пасля перыяду працы ў 2003 г. быў залічаны на першы курс Вышэйшай духоўнай семінарыі ў горадзе П’ячэнца ў Італіі. Ксёндз Аляксей Ляшко – першы каталіцкі святар за многія дзесяцігоддзі, які паходзіць з самога Віцебска: усе маладыя святары Віцебшчыны паходзяць з іншых раёнаў вобласці і краіны. (AG) Фота catholicnews.by
|