Біскуп Алег Буткевіч асвяціў у Чашніках новы касцёл | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.08.2014 15:07

5 жніўня 2014 г., напярэдадні свята Перамянення Пана, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў у Чашніках урачыстую Імшу і асвяціў новы касцёл. Раней вернікі мясцовай парафіі Перамянення Пана збіраліся для малітвы ў доме, дзе быў устаноўлены алтар, потым была пабудавана капліца.

Аднаўленне парафіі распачаў кс. Мечыслаў Янчышын, сёння пробашч парафіі ў Глыбокім. Вернікі Чашнікаў вельмі ўдзячныя пробашчу ксяндзу Андрэю Аніскевічу, а таксама цёпла ўспамінаюць усіх святароў, якія служылі ў іх.

Падчас Імшы біскуп Алег Буткевіч адзначыў, што мець святыню вельмі добра і важна, але перш за ўсё неабходна вера, якая павінна ўмацоўвацца.

Пасля Імшы для ўсіх гасцей быў падрыхтаваны пачастунак.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 

 
© 2003-2025 Catholic.by