Дзеці і моладзь парафіі ў Глыбокім наведалі санктуарый на Яснай Гары | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
11.08.2014 12:03

Па запрашэнні дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” г. Свідніца дзеці і моладзь з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім з 2 па 15 жніўня 2014 г. знаходзяцца на адпачынку ў Польшчы.

За мінулыя дні госці з Глыбокага змаглі ўбачыць прыгажосць навакольнага асяроддзя ў горадзе Загужэ Шльлонскія, наведаць заапарк і прыняць удзел у экскурсіі па горадзе Вроцлаў, паглядзець з вышыні вежы мясцовай ратушы на Свідніцу і за яе межы, а таксама прайсці апошнія 7 кіламетраў да Маці Божай Чэнстахоўскай разам з пілігрымамі са свідніцкай парафіі.

Ля сцен санктуарыя на Яснай Гары беларускую групу прывітаў біскуп Свідніцкай дыяцэзіі Ігнацый Дэц. Шмат уражанняў у парафіян з Глыбокага засталося асабліва ад пілігрымковага шляху.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 

 
© 2003-2025 Catholic.by