У Браславе адбыўся сакрамэнт канфірмацыі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
23.08.2014 14:17

22 жніўня 2014 г. у межах урачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браслаўскім санктуарыі падчас Імшы быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

У Эўхарыстыі прыняў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Сакрамэнт атрымалі шматлікія хлопцы і дзяўчаты, а таксама дарослыя - у цэлым 75 чалавек.  

Біскуп Юрый Касабуцкі заклікаў вернікаў азірнуцца вакол сябе і маліцца адзін за аднаго, каб сустрэцца ў Нябесным Валадарстве.

Звяртаючыся да прысутных у святыні, іерарх адзначыў: “Бог нічога нікому не навязвае, і калі ты хочаш быць шчаслівым, то ты ім будзеш. Усё залежыць ад твайго выбару.”

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 

 
© 2003-2025 Catholic.by