Новыя прызначэнні ў Віцебскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.09.2014 11:58

25 верасня ў парафіі Св. Марыі Магдалены ў Новалукомлі адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Падчас сустрэчы былі агучаны новыя прызначэнні ў дыяцэзіі.

r
  1. Ксёндз Віктар Місевіч вызвалены з пасады афіцыяла касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі, а таксама з пасады рэзідэнта парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску і прызначаны вікарыем у парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім.
  2. Айцец Сяргей Мацюшонак OFM Cap прызначаны афіцыялам касцёльнага суда Віцебскай дыяцэзіі.
  3. Ксёндз Андрэй Таўрук вызвалены з пасады адміністратара парафіі Маці Божай Анёльскай у Мяжанах.
  4. Ксёндз Генадзь Ляўкоў вызвалены з пасады адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно і прызначаны адміністратарам парафіі Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах і парафіі Маці Божай Анёльскай у Мяжанах.
  5. Ксёндз Вячаслаў Адамовіч вызвалены з пасады вікарыя парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах і прызначаны вікарыем у парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча ў Мёрах.
  6. Ксёндз Яўген Міхайлаў вызвалены з пасады вікарыя парафіі Святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны. Марыі ў Паставах і прызначаны вікарыем парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах, а таксама парафіі Святога Антонія ў Боркавічах.
  7. Ксёндз Антон Лагунёнак вызвалены з пасады адміністратара парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне.
  8. Ксёндз Андрэй Кулік прызначаны на пасаду пробашча парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне.
  9. Ксёндз Валерый Марціноўскі вызвалены з пасады адміністратара парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гарадку і накіраваны на вучобу ў Каталіцкі ўніверсітэт Любліна (Польшча).
  10. Ксёндз Аляксей Ляшко накіраваны на вучобу ва ўніверсітэт у Лагана (Швейцарыя).

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by