Біскуп Алег Буткевіч асвяціў капліцу ў раённым шпіталі Шаркаўшчыны | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
14.10.2014 11:54

Асвячэнне шпітальнай капліцы адбылося праз два гады пасля адкрыцця шпіталя ў Шаркаўшчыне.

Як перадае словы віцебскага ардынарыя партал catholicnews.by, іерарх назваў шпіталь асаблівым месцам, бо «менавіта тут у цяжкія хвіліны свайго жыцця чалавек набліжаецца да Бога, разумеюючы сэнс Хрыстовых пакут».

Пасля цырымоніі асвячэння старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Баговіч перадаў у падарунак біскупу адмысловы абраз, які віцебскі ардынарый пакінуў у дар новаасвечанай капліцы. Пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне кс. Кшыштаф Сілкоўскі SCJ у сваю чаргу запрасіў галоўнага ўрача шпіталя Станіслава Стому і ўвесь медыцынскі персанал на супольную малітву 18 кастрычніка, ва ўспамін святога Лукі Евангеліста (апекуна медыкаў).

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by