Сямейная спартландыя прайшла ў аршанскай парафіі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
20.10.2014 11:39

«Сувязь паміж Касцёлам і спортам — гэта прыгожая справа, якая ўзмацнялася з цягам часу.  Касцёльная супольнасць бачыць у спорце важны інструмент узрастання чалавечай асобы. Спорт —  гэта ўніверсальны спосаб паразумення… мае здольнасць яднаць людзей, спрыяючы дыялогу і адкрытасці», — адзначаў Папа Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў Еўрапейскага Алімпійскага Камітэту 23 лістапада 2013 г.

Карыстаючыся методыкай і заахвочваннем Пантыфіка, па ініцыятыве свайго пробашча парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы 19 кастрычніка святкавала дзень сямейнай спартландыі пад назвай «Тата, Мама, Я. Касцёл — гэта сям’я».

Пасля святой Імшы, спаборніцтваў і ўзнагародаў адбылося святкаванне ля вогнішча.

Парафіяне спадзяюцца, што сямейны дзень спорту стане ў іх традыцыяй.

(AG)

 

 

 

 
© 2003-2025 Catholic.by