«Аазіс жыцця» для моладзі прайшоў Докшыцах | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
04.11.2014 10:57 |
У рэкалекцыях прынялі удзел 30 чалавек з Маладзечна, Слоніма, Пастаў, Наваполацка, Мінска, Докшыц і Докшыцкага раёна.
Тэма рэкалекцый «Чалавек — найдасканалейшае стварэнне Бога» была глыбокай і цікавай для разважанняў. У дапамогу былі канферэнцыі, якія распавядалі пра падабенства да Бога, свабоду і адказнасць, сумленне, веру і розум, дзяцінства і сталасць, шчасце і любоў. Для новых удзельнікаў «Аазісу» цікавым стала знаёмства з экуменічнай малітвай Тэзэ. Спачатку ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю гэтай малітвы, а потым мелі магчымасць разам маліцца. Таксама штодня праходзіла малітва праслаўлення. Акрамя малітоўных, былі і інтэграцыйныя вечары: танцы, забавы, а таксама прагляд фільма «Бог не памёр». «Гэты „Аазіс", які ўжо не першы год праходзіць у Докшыцах, — вялікі скарб для моладзі. І я лічу, што гэта сапраўднае шчасце, калі ёсць магчымасць правесці свае канікулы з Езусам і быць цалкам Яму адданым, пакінуўшы свае клопаты», — адзначыла Марына Харлап, аніматар з Маладзечна. Марына Харлап |