Апостальскі нунцый Гуджэроцці ўзначаліў дэлегацыю Каталіцкага Касцёла на ўрачыстасцях юбілею медыцынскага ўніверсітэта ў Віцебску | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
06.11.2014 11:03

80-гадовы юбілей адзначыў 5 лістапада «Віцебскі дзяржаўны ордэна сяброўства народаў медыцынскі ўніверсітэт».

На ўрачыстасці прысутнічала шмат гасцей, сярод якіх былі прадстаўнікі ўраду, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, дэлегацыі медыцынскіх універсітэтаў Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы, а таксама прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла.

У дэлегацыю Каталіцкага Касцёла, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, уваходзілі таксама біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, пралат кс. Адам Дынак і інш. Апостальскі Нунцый разам з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам у размове з рэктарам ВНУ прафесарам Валерыем Дэйкала абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Касцёла і ўніверсітэта.

Людміла Ярмолава
фота а. Адама Квяткоўскага SDS

 
© 2003-2025 Catholic.by