Малітоўная сустрэча для дзяўчат прайшла ў Наваполацку | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.11.2014 13:58

7-8 лістапада ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбылася малітоўная сустрэча для дзяўчат пад назвай «Сустрэча з Каралём». На сустрэчу прыехалі дзяўчаты з Мінска і з Наваполацка. На працягу гэтых дзён удзельніцы разважалі на тэму малітвы.

«Малітва пачынаецца менавіта з жадання сябраваць, калі з’яўляецца менавіта маё “хачу”, бо “хачу” Бога прысутнічае ад самага пачатку», — адзначалася падчас рэкалекцый.

Падчас вечаровай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту малітва была падрыхтавана ў алегарычнай форме «сустрэчы з Каралём».

Як дзеліцца адна з удзельніц духоўнай сустрэчы: «Я вельмі рада, што гэты час прысвяціла Пану Богу, калі навокал так шмат працы і мітусні… Яшчэ раз я змагла ўсвядоміць, што вялікую ролю адыгрываюць сведчанні, дзяленне сваімі пачуццямі і думкамі з іншымі людзьмі».

 

С. Яўгенія Тропачава CR

 
© 2003-2025 Catholic.by