У Глыбокім прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.11.2014 16:14

25 лістапада ў Глыбокім прайшла пастырская сустрэча, у якой прынялі ўдзел святары і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Падчас сустрэчы былі агучаны чарговыя персанальныя змены і намінацыі, якія адбыліся ў дыяцэзіі.

  • Кс. Вячаслаў Барок прызначаны членам святарскай рады дыяцэзіі
  • Кс. Віктар Місевіч з 25 кастрычніка прызначаны членам святарскай рады дыяцэзіі
  • Кс. Віталь Галец з 30 кастрычніка прызначаны вікарыем парафіі Св. Казіміра ў Лепелі
  • Кс. Ежы Вільк з 5 лістапада прызначаны вікарыем парафіі Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах з абавязкам душпастырскай апекі ў мясцовым шпіталі.

Наступная душпастырская сустрэча — аплатковая — пройдзе ў Віцебскай дыяцэзіі 16 снежня ў Наваполацку.

(JLS) 

 
© 2003-2025 Catholic.by