«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе |
| Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
02.12.2014 11:09 |
29 лістапада моладзь парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) разам з гасцямі з Полацка і Мёраў зладзіла свята «Андрэйкі», якое па традыцыі праходзіць перад Адвэнтам.
Вечарына была падрыхтавана ў стылі рэтра. Падчас яе гучала музыка 80-х гадоў, дзяўчаты і хлопцы былі апрануты ў рэтра-вопратку. Свята дазволіла ўдзельнікам апынуцца ў мінулым часе.
Моладзь полацкай парафіі падрыхтавала адметны танец. Атмасфера вечарыны была напоўнена весялосцю, сустрэчамі з сябрамі, знаёмствамі з новымі людзьмі.
Паводле waladarka.by (AG) Фота waladarka.by
|