У віцебскай парафіі Святой Барбары прайшлі Мікалайкі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.12.2014 11:46
7 снежня ў парафіі Св. Барбары ў Віцебску для малодшых вернікаў і іх бацькоў падчас дзіцячай Імшы была зладжана своеасаблівая сустрэчы са святым Мікалаем.
Айцец Павел Мажэйка, якi цэлебраваў Iмшу, пазнаёмiў прысутных са знакамiтым госцем i растлумачыў, што святы Мiкалай ехаў здалёк i не паспеў на сваю ўрачыстасць, што адзначалася 6 снежня.

Падчас сустрэчы малодшыя вернікі маглі даведацца пра тое, кім з’яўляецца постаць гэтага святога ў Каталіцкім Касцёле, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне, дэманструючы набытыя на катэхезах веды.

Потым адбылося частаванне салодкiмі падарункамі. Усе малодшыя парафiяне былi вельмi задаволены i запрашалi святого Мiкалая наведвацца часцей.
Сяргей Пятроўскi

 
© 2003-2025 Catholic.by