Перад Божым Нараджэннем у Віцебску адбылася сустрэча для англамоўных вернікаў | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
15.12.2014 13:56

14 студзеня ў парафіі Святога Духа ў Віцебску адбылася святая Імша і сустрэча перад Божым Нараджэннем для англамоўных вернікаў, у якой прыняў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі падзяліліся аплаткай і пакаштавалі традыцыйныя стравы з розных краін (Ганы, Нігерыі, Шры-Ланкі).

Прысутныя атрымалі ў падарунак ад біскупа сувеніры. Гучалі спевы, прысвечаныя Божаму Нараджэнню, біскуп Алег Буткевіч таксама выканаў на гітары песню «Ночка ціхая зарыста».

Імша на англійскай мове для замежных студэнтаў, а таксама для ўсіх жадаючых вернікаў, адбываецца ў віцебскай парафіі Святога Духа кожную нядзелю. Імшу цэлебруе айцец Сяргей Мацюшонак OFMCap, яму дапамагае настаўніца англійскай мовы Ядвіга Сіпайла.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

 

Фота catholicnews.by

 
© 2003-2025 Catholic.by