Аплатковая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
17.12.2014 19:53

16 снежня ў Наваполацку адбылася пастырская сустрэча для святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Завяршэннем сустрэчы стала дзяленне аплаткай.

Віцебскі ардынарый падкрэсліў асаблівасць сустрэчы:

«Першы перыяд Адвэнту з’яўляецца часам, які нагадвае нам аб тым, што жыццё чалавека і ёсць нашым Адвэнтам».

Падчас гаміліі іерарх нагадаў пра значнасць Адвэнту, адзначыўшы асаблівую ролю духоўнай падрыхтоўкі, якую павінен выконваць гэты час у жыцці католіка.


Як адзначыў біскуп, ламанне аплаткай — асаблівы сімвал паяднання, таму варта паспрабаваць перажыць яго ў супакоі. «Важна, каб сёння мы паспрабавалі паламацца аплаткай найперш з тымі, з кім нам цяжка. Гэта прынясе ў сэрцы супакой і мір», — дадаў іерарх.


(IB), здымкі Аляксандры Шчыглінскай

 
© 2003-2025 Catholic.by