Калядная сустрэча з біскупам Алегам Буткевічам у тэлеперадачы «Вечерний Витебск» | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.12.2014 10:00

Тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам некаторыя перадачы з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Тэлеперадача «Вечерний Витебск» зладзіла калядную сустрэчу з біскупам у прамым эфіры.

Іерарх адказаў на шматлікія пытанні вядучых, у тым ліку:

- Успаміны з дзяцінства. Як падлетак Алег у савецкія часы трапіў у Касцёл? Першыя крокі ў рэлігійным жыцці;
- Моманты вучобы ў семінарыі: гуманітарны вуз і лацінская мова, святкаванні і новыя традыцыі;
- Кандыдатура на біскупа;
- Ці працягвае «лінію» папярэдніка - біскупа Уладзіслава Бліна;
- Пра сімволіку Божага Наражэння ў касцёле і дома;
- Моладзь у Касцёле;
- Захапленні біскупа Алега Буткевіча: малюнак, спеў і ігра на гітары (іерарх выканаў пад гітару калядку таксама ў прамым эфіры).



Паводле catholicnews.by

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by