У віцебскім касцёле ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» адбыўся канцэрт «Радасць Божага Нараджэння» (+фота) |
| Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
26.12.2014 12:34 |
25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, у касцёле Святога Духа ў Вiцебску пасля святой Iмшы ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» адбыўся канцэрт «Радасць Божага Нараджэння».
Імшу цэлебраваў айцец Сяргей Мацюшонак OFMCap. У гамiлii святар звярнуў увагу на важнасць свята Божага Нараджэння.
Пасля Эўхарыстыі пачаўся канцэрт. У выкананнi парафiяльнага хору прагучалi калядныя спевы «Нова радасць стала», «Шчодры вечар», «Ад тваiх ясель да крыжа», «Gaudete» i iншыя — на беларускай, польскай i лацiнскай мове.
Да радасных спеваў далучылiся i маленькiя парафiяне, выканаўшы традыцыйныя калядкi («Саўка ды Грышка», «Стары Восiп» i iнш.). Дзеці атрымалi ад слухачоў салодкія пачастункi.
Ядвiга Сiпайла 
Фота Барбары Сiпайла
|