У віцебскім катэдральным касцёле адбыліся «Чытацкія сустрэчы» | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.12.2014 13:05

Праграма ХІІІ фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску вылучаецца разнастайнасцю. Кожны жадаючы можа далучыцца да дзіцячага мастацтва, наведаць святочны канцэрт або знайсці хвілінку для сустрэчы з кнігай. 27 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыліся чарговыя «Чытацкія сустрэчы» пад кіраўніцтвам прафесара філалогіі Івана Людвікавіча Лапіна.

Думкі пра міласэрнасць і добразычлівае стаўленне да чалавека былі абумоўлены не толькі  атмасферай свята Божага Нараджэння, але і колам праблем, якія ўзніклі падчас чытання і абмеркавання аповесці амерыканскага пісьменніка Джэка Керуака «Пік (гэта я)».

На працягу вечара наведвальнікі змаглі як паўдзельнічаць у гарачай дыскусіі, так і задумацца над спрадвечнымі пытаннямі падчас дзялення аплаткай.

Зварот да мастацкага твора не з’яўляецца выпадковым: сустрэчы аматараў чытання праходзяць кожную апошнюю суботу месяца. На іх сардэчна запрашаюць усіх жадаючых.






Вольга Сенькова

Фота Барбары Сіпайла

 
© 2003-2025 Catholic.by