9 студзеня — пятая гадавіна смерці кс. Юзафа Булькі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.01.2015 11:49

Ксёндз прэлат Юзаф Булька, які на працягу многіх гадоў нёс служэнне ў мосарскай парафіі Віцебскай дыяцэзіі, адышоў у вечнасць 9 студзеня 2010 г., на 85-м годзе жыцця, у адной з мінскіх бальніц.

Юзаф Булька нарадзіўся ў 1925 г. у літоўскай вёсцы Рыпайчай. У канцы 1980–х гг. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне і на працягу многіх гадоў працаваў у мосарскай парафіі Святой Ганны. Святар прапагандаваў здаровы лад жыцця і шмат зрабіў у справе барацьбы з алкагалізмам.

Так у Мосары прадстаўнікамі клубаў ананімных алкаголікаў з Беларусі, Латвіі і Літвы была створана Алея цвярозасці. Шмат намаганняў прыкладаў кс. Юзаф Булька і на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол касцёла.

 

У 2005 г. кс. Юзаф Булька стаў першым святаром у Беларусі, які быў уганараваны дзяржаўнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне», а ў 2006 г. указам Прэзідэнта быў узнагароджаны медалём Францішка Скарыны за падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і прапагандзе здаровага ладу жыцця.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by