Моладзь паўдзельнічала ва «Уікендзе з Богам» у Друі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.01.2015 11:15
Трохдзённы «уікенд з Богам» з 23 па 25 студзеня адбыўся для моладзі ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі.
Каля 50 чалавек ва ўзросце ад пятнаццаці гадоў сабраліся разам, каб разважаць над дэвізам сустрэчы «Любоўю палымнець». Сустрэчу, да арганізацыі якой спрычыніліся сёстры Эўхарысткі з Друі і мясцовыя парафіяне, правёў для маладых людзей а.Сяргей Мацюшонак OFMCap.

Гасцей Друі, якіх размясцілі на гэты час у хатах парафіянаў і ў кляштары касцёла, чакала вельмі насычаная і разнастайная праграма: малітва, праца ў групах, наведванне дома састарэлых і забаўляльная праграма ў дзіцячым доме.

Моладзь збіралася разам на Эўхарыстыю, разважала над Божым Словам. У нядзельным казанні а. Сяргей Мацюшонак OFMCap звярнуў увагу моладзі на гісторыю Друі і яе парафіі, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад прабывання ў кляштары, сцены якога намолены шматлікімі вернікамі, у тым ліку і святымі. Ён таксама нагадаў пра асноўныя прынцыпы навяртання і следвання за Хрыстом, у чым Друя з’яўляецца прыкладам, бо з яе кляштара выйшла шмат святых і верных Богу людзей.

Моладзь пакідала Друю з удзячнасцю і надзеяй вярнуцца сюды яшчэ.

кс. Сяргей Сурыновіч

 
© 2003-2025 Catholic.by