«Усё для Хрыста»: у Слабодцы ўзгадалі благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.01.2015 16:05

Сёстры эўхарысткі разам дзецьмі і моладдзю з парафіі Святога Провіду ў Слабодцы адсвяткавалі ўспамін бл. Юрыя Матулевіча, заснавальніка гэтай кангрэгацыі.

У доме законных сясцёр адбылася святая Імша аб патрэбных ласках для дзяцей, моладзі і законніц, якія працуюць у гэтай парафіі.

Цэлебраваў Імшу пробашч парафіі кс. Лешэк Вітвіцкі SDS. З нагоды заканчэння каляды ў слабодскай парафіі і ўспаміна бл. Юрыя Матулевіча сёстры арганізавалі дзень адчыненых дзвярэй у сваім кляштары.

Дзеці і моладзь доўга чакалі гэтага дня і рыхтавалі цікавыя дэкарацыі, звязаныя з апостальскай працай сясцёр. Пробашч заахвочваў ўсіх сабраных да малітвы за сясцёр і парафію. Не абышлося і без пачастунку.

Іна Сапун

 
© 2003-2025 Catholic.by