Першая Камунія адбылася ў парафіі Св. Антонія ў Віцебску |
| Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
25.05.2015 16:27 |
24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі Святога Антонія ў Віцебску адбылася Першая Камунія. Упершыню ў жыцці Цела Хрыста прынялі адна дзяўчынка і пяць хлопчыкаў.
Святочную Імшу цэлебраваў пробашч парафіі ксёндз Вячаслаў Барок.
Удзельнікі літургіі маліліся аб тым, каб Дух Святы адарыў сваімі дарамі новых юных парафіян.
Пасля Імшы адбыўся невялікі спектакль, падрыхтаваны моладдзю парафіі пад кіраўніцтвам сястры Мажэны. Потым дзяцей чакаў салодкі стол.
Ігар Красоўскі
|