У віцебскім катэдральным касцёле асвяцілі новы табэрнакулюм |
| Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
|
26.05.2015 11:22 |
24 мая ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася святая Імша ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Імшу цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Падчас літургіі адбылося асвячэнне новага табэрнакулюма.
Віцебская катэдральная святыня, як адзначае catholicnews.by, становіцца ўсё прыгажэй, асабліва пасля таго, як вядомы беларускі мастак Уладзімір Кандрусевіч зрабіў роспіс алтарнай часткі касцёла. (AG) Фота catholicnews.by 
|