Канцэрт у межах фестывалю «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны» прайшоў у камайскім касцёле | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.10.2015 14:37

24-25 кастрычніка ў Пастаўскім раёне ў другі раз прайшоў музычны фестываль пад назвай «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны». 25 кастрычніка канцэрт адбыўся ў касцёле св. Яна Хрысціцеля ў Камаях.

У канцэрце прымалi ўдзел выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Падгайская, салістка ансамбля «Камерныя салісты Мінска» Кацярына Архіпава (скрыпка), кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацтвазнаўца Беларускай дзяржаўнай філармоніі, вядучая канцэртаў Вольга Сівіцкая, арганіст мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы, журналіст Беларускага радыё Віктар Кісцень.

Арганізатары фестывалю — Пастаўскі райвыканкам, Беларуская дзяржаўная філармонія і парафія Святога Антонія Падуанскага ў Паставах — сардэчна запрашаюць усіх пастаўчан і гасцей горада на свята арганнай музыкі.


Алена Шаліма, (AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by