| «Caritas» браслаўскай парафіі арганізаваў калядкі | | Друк | |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 04.01.2016 16:25 |
|
Свята прайшло весела. Дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем пробашч парафіі, пасля чаго на імправізаванай сцэне была прадстаўлена пастаноўка пра нараджэнне Езуса, пра пастухоў і валхвоў, якія прыйшлі Яму пакланіцца, і злога Ірада, які загадаў забіць усіх немаўлят. П’есу паставілі старэйшыя дзеці, рэжысёрам выступіла сястра эўхарыстка Таццяна.
Потым сабраныя спявалі разам калядкі, дзе запяваламі былі юныя салісткі, выхаванкі арганісткі Іны Сапун, а таксама юнакі з ансамбля «Крылы анёла».
Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў забавах, а пасля пачаставаліся за салодкім сталом.
Тамара Пашкевіч, (AG) |