Новыя прызначэнні ў Віцебскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
25.10.2016 22:56

На пастырскай сустрэчы біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча са святарамі і кансэкраванымі асобамі, якая прайшла ў Глыбокім, было абвешчана пра новыя прызначэнні ў Віцебскай дыяцэзіі.

r
  • Ганна Апанчонак з 30 верасня прызначана абаронцам сужэнскага саюзу Біскупскага суда Віцебскай дыяцэзіі;
  • Кс. Леанід Мозгель з 30 верасня зацверджаны на пасадзе віцэ-дэкана Мёрскага дэканату;
  • Кс. Генадзь Рэйшэль з 4 кастрычніка прызначаны вікарыем парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску;
  • А. Сяргей Мацюшонак OFMCap з 4 кастрычніка прызначаны адміністратарам парафіі Св. Айца Піо ў Лёзне;
  • А. Павел Мажэйка OP з 1 кастрычніка звольнены з пасады вікарыя ў парафіі Св. Барбары ў Віцебску і накіраваны на служэнне ў Магілёў;
  • А. Кляменцій Верт SJ з 11 кастрычніка прызначаны мадэратарам курыі Віцебскай дыяцэзіі;
  • Кс. Андрэй Таўрук з 16 кастрычніка вызвалены з пасады адміністратара парафіі ў Іказні і Урбаны і прызначаны вікарыем парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім;
  • Кс. Юрый Жаўняровіч з 16 кастрычніка звольнены з пасады вікарыя парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску і прызначаны пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Ахрэмаўцах, а таксама адміністратарам парафіі Божага Цела ў Іказні і парафіі Маці Божай Анёльскай у Замошшы;
  • А. Ян Хэрнік OFMConv з 13 кастрычніка прызначаны экзарцыстам у Віцебскай дыяцэзіі.

(ASh)

 
© 2003-2024 Catholic.by