Выстаўка дзіцячай творчасці да свята Божага Нараджэння адкрылася ў Віцебскім абласным мастацкім музеі | | Друк | |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
18.12.2016 22:05 |
16 снежня ў Віцебскім абласным мастацкім музеі адкрылася калядная выстаўка дзіцячай творчасці, прысвечаная святу Божага Нараджэння. Традыцыйна падчас фестывалю «Дні Хрысціянскай культуры» гэтая выстаўка ладзіцца пад патранатам Віцебскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла і збірае таленавітых дзяцей больш чым з 20 студый, гурткоў, школ і гімназій Віцебска.
Ксёндз Віктар Місевіч, звяртаючыся да сабраных, распавёў пра традыцыі святкавання Божага Нараджэння, аб удзеле маленькіх творцаў у абвяшчэнні Добрай Весткі праз свае працы, а таксама падзякаваў педагогам і бацькам за выхаванне таленавітай моладзі. |