| Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне | | Друк | | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 05.06.2017 17:35 | 
| 
 4 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Любліне біскуп Юзаф Врубель SCJ удзяліў дыяканскае пасвячэнне брату Канстанціну Гушчу МІС з Наваполацка. 
 Падчас урачыстай Эўхарыстыі іерарх удзяліў таксама прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Пятру Шыперскаму МІС з Польшчы. 
 У гаміліі біскуп параўнаў сабратоў марыянаў з Пятром з Евангелля паводле Яна, дзе Хрыстус у пытанні пра любоў да Яго заклікае наследаваць свой шлях — шлях дасканаласці. Гэты заклік, які прагучаў тройчы, быў заклікам абвяшчаць Яго Евангелле і цэлебраваць Яго Ахвяру. 
 Іерарх падкрэсліў таксама, што прэзбітэрскае пасвячэнне — гэта не выкананне загаду, а пастава любові, калі толькі той, хто любіць Езуса, можа адказаць на гэтае пакліканне. 
 (VGr)  |