Хачу спяваць і танцаваць | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
22.08.2009 05:23

«Хачу спяваць і танцаваць, бо вольны стаўся я». Гэтыя словы мімаволі ўзгадваюцца, калі бачыш радасных маладых людзей, якія гатовы праз усю ноч праслаўляць Бога малітвай спеву і танца. І такіх людзей у Браславе аказалася нямала. Поўныя сілы і напоўненыя запалам Божай любові, яны жадалі дзяліцца ёю. Дзяліцца тым, што даруе Хрыстус кожнаму чалавеку, і дзякаваць нашаму Пану вялікай радасцю за магчымасць быць разам.

Фота кс. А. Амяльчэні

 
© 2003-2024 Catholic.by