Святы Айцец пра значэнне Інтэрнэту ў Касцёле | Друк |
Святы Айцец
07.02.2011 15:06
7 лютага 2011 г. Святы Айцец сустрэўся з членамі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, пленарнае пасяджэнне якой адбываецца цяпер у Ватыкане. Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Падчас сустрэчы Папа адзначыў, што «Кангрэгацыя ужо амаль сто год ажыццяўляе каштоўную працу ў служэнні розным каталіцкім адукацыйным установам». «Сярод іх, без сумнення, духоўная семінарыя з’яўляецца адной з найважнейшых для жыцця Касцёла», — дадаў Пантыфік.

Тэма сёлетняга пасяджэння ватыканскага ведамства — Інтэрнэт і семінарыйная фармацыя. Папа адзначыў, што Інтэрнэт дае вялікія магчымасці для Касцёла і яго місіі, з’яўляецца інструментам, які можа служыць не толькі для навучання, але і пастырскай працы будучых святароў у розных касцёльных галінах.

Бэнэдыкт ХVI звярнуў таксама ўвагу на ролю каталіцкіх універсітэтаў, іх каштоўны ўклад у справу адзінства ведаў і фарміраванне людзей, здольных супрацоўнічаць з іншымі і надаць сэнс свайму жыццю.

 
© 2003-2025 Catholic.by