Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інтэрнэт — цэнтральная тэма пасяджэння Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі |
Дзяржава Ватыкан |
07.02.2011 14:48 |
![]() Па словах прадстаўніка епіскапату Польшчы Мітрапаліта Люблінскага арцыбіскупа Юзафа Жыцінскага, удзельнікі пасяджэння выказаліся за неабходнасць развіцця клопату пра гуманістычную культуру навучэнцаў, аб важнасці знаёмства са славутымі творамі мастацтва, клопаце пра сустрэчу жывога чалавека з яго болем і драмай жыцця. «Гэтых вартасцяў не можа засланіць інтэрнэт-бачанне свету», — паведаміў Мітрапаліт Люблінскі інфармацыйнаму агенцтву KAI. Абмяркоўваючы пытанне этыкі Інтэрнэту, удзельнікі пасяджэння заявілі пра неабходнасць фарміравання новай ментальнасці душпастыраў, якія б не адмаўлялі новых дасягненняў тэхналогіі, а карыстанне імі было б часткай праграмы, у якой Хрыстус з’яўляецца найважнейшым натхняльнікам пастырскай дзейнасці. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.