Папа ўзгадаў аб пакутуючых з-за адсутнасці працы |
Святы Айцец |
02.05.2013 14:10 |
Новы запіс у «Твітэры» 2 мая папа Францішак прысвяціў тым, хто пакутуе з прычыны адсутнасці працы. «Скіроўваю свае думкі да ўсіх, хто з’яўляецца беспрацоўнымі, часта ў выніку эгаістычнай ментальнасці, якая шукае прыбытку любым коштам», — так гучаць словы Святога Айца. А ўчора, 1 мая, падчас агульнай аўдыенцыі Пантыфік адзначыў: «Узгадваю пра цяжкасці, якія ў многіх краінах сустракае сёння свет працы і вытворчасці, думаю аб не толькі маладых беспрацоўных — часта з прычыны эканамічнай пазіцыі грамадстваў, якія шукаюць эгаістычнай выгады, па-за рамкамі параметраў сацыяльнай справядлівасці». (AG) |