Пантыфік звернецца да тэлегледачоў Германіі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
05.07.2011 15:50 |
17 верасня 2011 г., напярэдадні пастырскага візіту ў Германію, Святы
Айцец Бэнэдыкт XVI правядзе праграму «Слова на нядзелю» на першым канале
нямецкага тэлебачання. У ёй Пантыфік падзеліцца разважаннямі да
нядзельнай літургіі слова.
Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, упершыню падобная перадача адбылася ў 1987 г. з удзелам Яна Паўла ІІ.
|