Папа наведае Германію 22–25 верасня 2011 г. |
Святы Айцец |
01.12.2010 12:58 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у трэці раз наведае сваю радзіму 22–25 верасня 2011 г. Аб гэтым паведаміў Ватыканскаму радыё старшыня епіскапату Германіі арцыбіскуп Роберт Цолліч. Падчас візіту Папа наведае Берлін, Эрфурт і Фрайбург. Першы этап паездкі будзе мець, як было адзначана, «палітычны характар». Падрабязная праграма, у тым ліку наведванне Пантыфікам Бундэстага, будзе вядома пазней. Галоўным пунктам візіту Святога Айца ў Эрфурт будзе пытанне экуменічных адносінаў з Евангелічнай Царквой. Чакаецца, што Папа ў чарговы раз выкажа жаданне Касцёла, каб хутчэй усталявалася поўная і бачная еднасць усіх хрысціян. |