Святы Айцец наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам |
Святы Айцец |
08.04.2013 14:13 |
Папа Францішак наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам у Рыме. Пра гэта паведаміў 7 красавіка дырэктар цэнтра «Astalli» кс. Джаванні Ла Мана. Як адзначае Ватыканскае радыё са спасылкай на «La Stampa», святар атрымаў асабістае пацвярджэнне Святога Айца. «Я запрасіў Папу наведаць наш цэнтр, а потым атрымаў ад яго званок на мабільны тэлефон. Ён сказаў, што прыбудзе наведаць сталовую, і папрасіў мяне перадаць ад яго імя прывітанне ўсім бежанцам», — падзяліўся кс. Ла Мана. (AG) |