Малітоўныя інтэнцыі Папы на люты |
Святы Айцец |
05.02.2013 13:58 |
Як i кожны месяц, на люты 2013 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI давярае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. Першая з іх датычыць сем’яў мігрантаў і народаў, якія пакутуюць з прычын войнаў. Па інфармацыі Ватыканскага радыё, агульная інтэнцыя Папы на люты гучыць так: «Каб сем’і мігрантаў, асабліва маці, знаходзілі падтрымку і былі акружаны разуменнем і клопатам у цяжкасцях». Пантыфік часта выражае свой клопат аб лёсе людзей, якія вымушаны жыць удалечыні ад радзімы. Місійная інтэнцыя — «каб народы тых тэрыторый, якія перажываюць войны і канфлікты, змаглі пачаць будаваць мірную будучыню». Святы Айцец пастаянна заклікае да міру ва ўсім свеце, робячы гэта не толькі ў Апостальскай Сталіцы, але таксама падчас падарожжаў, у тым ліку ў краіны, ахопленыя канфліктамі. У верасні 2012 г., наведваючы Ліван, Папа нагадаў падчас сустрэчы з уладамі краіны пра шляхі будавання міру. (AG) |