Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Католікі Іарданіі выказалі гатоўнасць прыняць сірыйскіх бежанцаў |
15.01.2013 15:36 |
Працягваецца масавы зыход бежанцаў з Сірыі. Суседнія краіны ўжо не ў стане прыняць іх і забяспечыць дапамогу. Гатоўнасць адкрыць бежанцам дзверы сваіх храмаў выказалі католікі Іарданіі.
14 студзеня ў Сірыі адбыліся чарговыя бамбардзіроўкі, у якіх загінулі больш за 100 чалавек, у тым ліку больш за 20 дзяцей.
У адпаведнасці з данымі Міжнароднага выратавальнага камітэта, адной з галоўных прычын зыходу сірыйцаў са сваёй краіны з’яўляецца сексуальнае насілле ваенных над жанчынамі.
Як інфармуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 57 дзяржаў ужо падалі ў Міжнародны суд заяву аб расследаванні злачынстваў, здзейсненых у Сірыі за 22 месяцы. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.