15 красавіка ў Кракаве (Польшча) пачаўся VIII Еўрапейскі семінар каталіцкіх капеланаў грамадзянскай авіяцыі «Слухаць Божае слова, слухаць іншага». На форум прыбыў старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, якая з’яўляецца галоўным арганізатарам форума, кардынал Антоніо Марыя Вэльё.
У выступленні іерарх адзначыў, што аэрапорты — гэта месцы, дзе людзі пастаянна спяшаюцца, мітусяцца, дзе душпастырства весці вельмі складана. Але менавіта тут, паводле кардынала, можна навучыцца быць адкрытым на іншых, людзей рознага паходжання, культур і рэлігій. Такія асобы вельмі часта патрабуюць, каб іх выслухалі, і гэта адна з роляў капеланаў грамадзянскай авіяцыі.
Па словах старшыні Папскай рады, святары, працуючыя ў аэрапортах, падчас размоў з падарожнікамі павінны выкарыстоўваць увесь багаж сваіх ведаў, цярплівасці і цнотаў, і гэтаму можа паспрыяць Божае слова, якое дапамагае знайсці і ахвяраваць людзям разуменне, клопат і спагадлівасць.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, кардынал Вэльё заклікаў капеланаў быць адкрытымі на праблемы іншых, старацца зразумець іх, бачыць у кожным чалавеку бліжняга, паважаць яго як асобу, незалежна ад веравызнання.
(AG)
|