Старшыня Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў: мігранты — багацце грамадства |
Рымская курыя |
31.01.2013 10:49 |
Мігранты — сапраўднае багацце, і яно павінна сустрэць адпаведную палітыку, як у справе змагання з арганізаванай злачыннасцю, так і ў належным прыняцці прыбываючых, — звярнуў увагу старшыня Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў кардынал Антоніо Марыя Вэльё на сімпозіуме «Міграцыя і салідарнасць у веры». Пасяджэнне было арганізавана пасольствам Румыніі ў Апостальскай Сталіцы. Кардынал адзначыў, што Румынія належыць да краін, якія зведалі міграцыю ў найбольшай ступені. Гэтая з’ява пашырылася пасля ўступлення краіны ў Еўрасаюз у 2007 г.: тры мільёны румын пакінулі сваю радзіму ў пошуках працы, дзеля якой эмігрыравалі галоўным чынам у Іспанію, Італію, Ірландыю і Германію. З гэтым быў звязаны таксама феномен узрастаючай злачыннасці — тэрарызму, гандлю наркотыкамі і іншых з’яваў. (AG) |